Сёння плошчу нашага горада ўпрыгожыла абноўленая Дошка гонару, на якую занесены лепшыя прадстаўнікі розных сфер - сельскай і лясной гаспадаркі, культуры, аховы здароўя, спорту, адукацыі і шэрагу іншых. Гэтыя людзі з'яўляюцца сапраўднымі прафесіяналамі сваёй справы, якія унеслі сур'ёзны ўклад у росквіт Лепельшчыны.
Усяго - 24 жыхары Лепельскага раёна і 9 працоўных калектываў.
Урачыстую цырымонію ўручэння Пасведчанняў аб занясенні на раённую Дошку правёў кіраўнік раёна Міхаіл Кісялевіч.
Важна не толькі ведаць і любіць сваю справу, але і ўмець працаваць з поўнай аддачай. І цалкам заслужана аддаваць даніну павагі добрасумленнай і сумленнай працы, бо менавіта яна ляжыць у аснове
дабрабыту кожнага з нас.
За гады, якія прайшлі з дня ўтварэння Лепельскага раёна, мноства годных імёнаў нашых землякоў былі ўпісаны ў яго гісторыю.
Старонкі летапісу працягваюць папаўняцца новымі імёнамі тых людзей, хто паказаў годныя вынікі ў 2023 годзе.
Сённяшняе мерапрыемства - гэта грамадскае прызнанне працы людзей і калектываў прадпрыемстваў, якія ўнеслі важкі ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё і дабрабыт краіны.
Таксама гэта яшчэ і добры стымул для далейшых дасягненняў больш высокіх вынікаў.
Чалавек прыгожы і слаўны сваёй працай, так было і будзе ва ўсе часы. Ад працы залежыць асабісты дабрабыт кожнага, бо мы ведаем, як шчаслівыя тыя людзі, якія сваімі рукамі ўмеюць многае рабіць, яны самі кавалі свайго жыцця.
Дзякуй, лепельчане, за вашу працу, за любоў да роднага краю, за імкненне зрабіць Лепельшчыну яшчэ лепшай.
Таксама сёння ў рамках цырымоніі адкрыцця абноўленай Дошкі гонару прайшло ўшанаванне навучэнцаў устаноў адукацыі, якія паказалі высокія вынікі на рэспубліканскім этапе алімпіяд па вучэбных прадметах.
Узнагарод былі ўдастоены і педагогі, якія падрыхтавалі нашых школьнікаў да спаборніцтва.