Нават самы патрабавальны погляд не можа не заўважыць, наколькі за апошнія гады змяніліся г. Лепель і раён у цэлым. Уводзяцца ў строй новыя дамы, ствараюцца новыя прадпрыемствы, мадэрнізуюцца дзеючыя вытворчасці, з'яўляюцца дзіцячыя гульнявыя і спартыўныя пляцоўкі ў дварах, праводзіцца азеляненне…

Нават самы патрабавальны погляд не можа не заўважыць, наколькі за апошнія гады змяніліся г. Лепель і раён у цэлым. Уводзяцца ў строй новыя дамы, ствараюцца новыя прадпрыемствы, мадэрнізуюцца дзеючыя вытворчасці, з'яўляюцца дзіцячыя гульнявыя і спартыўныя пляцоўкі ў дварах, праводзіцца азеляненне…

А сацыяльна-эканамічным развіцці Лепельскага раёна гутарым са старшынёй райвыканкама Міхаілам Кісялевічам.

— Усю працу, якая праводзіцца ў раёне, я разглядаю як комплекс задач, рашэнне якіх служыць галоўнай мэце — зрабіць жыццё на Лепельшчыне больш камфортным. Гэта не толькі сацыяльныя аб'екты, якія ўдасканальваюцца, гандлёвыя сеткі, жыллё, уведзенае ў строй, але гэта яшчэ і эканоміка раёна, якая павінна забяспечваць годнае жыццё ўсім грамадзянам.

— Міхаіл Леанідавіч, давайце пачнём размову са сферы прамысловасці…

— Прамысловымі прадпрыемствамі раёна забяспечана прыбытковая і рэнтабельная праца. У гэтай сферы забяспечаны рост індэкса прамысловай вытворчасці на ўзроўні 103 працэнты, асвоены новыя віды прадукцыі, а таксама працягваецца праца па тэхнічным пераўзбраенні і мадэрнізацыі вытворчасцей. У 2021 годзе рэнтабельнасць продажаў склала 6,9 працэнта.

Асноўнымі напрамкамі развіцця прамысловасці раёна застаюцца забеспячэнне эфектыўнага развіцця прадпрыемстваў, пашырэнне рынкаў збыту, павелічэнне асартыменту і павышэнне якасці выпускаемай прадукцыі, у тым ліку за кошт рэалізацыі запланаваных мерапрыемстваў па мадэрнізацыі і тэхнічным перааснашчэнні дзеючых магутнасцей.

— У раёне, як і ў цэлым па краіне, робіцца стаўка на развіццё сельскай гаспадаркі.

— У цэлым па раёне ў 2021 годзе прырост валавай прадукцыі сельскай гаспадаркі склаў 3,4 працэнта, у тым ліку ў вырошчванні буйной рагатай жывёлы — 6,6, свіней — 39,2 працэнта.

Працягваецца праца па тэхнічным пераўзбраенні галіны. У 2021 годзе паступіла 23 адзінкі сельскагаспадарчай тэхнікі, праведзены будаўніцтва 3-х і рэканструкцыя 1-га прафілакторыя для ўтрымання цялят з агульнай колькасцю на 194 галовы.

Пад ураджай