Асноўнай тэмай Адзінага дня інфармавання стала «Сацыяльная бяспека: асноўныя прынцыпы і прыярытэты».
Асноўнай тэмай Адзінага дня інфармавання стала «Сацыяльная бяспека: асноўныя прынцыпы і прыярытэты».
Міхаіл Леанідавіч падкрэсліў, што сацыяльная бяспека з'яўляецца ключавым прынцыпам сацыяльнай палітыкі дзяржавы. Ён таксама згадаў, што Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка раней абазначыў асноўныя прынцыпы сацыяльнай палітыкі, уключаючы прынцыпы справядлівасці, адказнасці і клопату. Падзяліўся і меркаваннем аб глабальных выкліках XXI стагоддзя, такіх як дэмаграфічны дысбаланс, старэнне насельніцтва і экалагічныя праблемы.
Не пакінуў без увагі бясспрэчны прыярытэт сацыяльнай палітыкі дзяржавы – клопат аб ветэранах Вялікай Айчыннай вайны і інвалідах, расказаў, як працуе сістэма сацыяльнага абслугоўвання, назваў асноўныя прынцыпы сямейнай палітыкі.
Закранаючы тэму інтэлектуальнага і духоўнага развіцця, было адзначана, што ў раёне функцыянуе 31 установа адукацыі (1 гімназія, 6 сярэдніх школ, 4 базавыя школы, 2 пачатковыя школы, 15 дзіцячых садоў, цэнтр дзяцей і моладзі, цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, сацыяльна-педагагічны цэнтр). Навучаюцца і выхоўваюцца звыш 4,4 тысячы чалавек.
Другая частка сустрэчы прайшла ў фармаце адкрытага дыялогу, і першае пытанне з залы прагучала так:
-- Калі плануецца ўвод у эксплуатацыю басейна?
Кіраўнік раёна расказаў аб будаўнічых работах, якія зараз вядуцца на аб'екце, што ўжо зроблена і якія ўмовы будуць прадугледжаны для наведвання фізкультурна-аздараўленчага цэнтра з басейнам асобамі з абмежаванымі магчымасцямі. Увод плануецца ў лютым 2024 года.
-- А ці праўда, што ў перыяд прастудных захворванняў чалавеку могуць адкрыць бальнічны ліст без тэмпературы?
Намеснік галоўнага ўрача па медыцынскай частцы Кацярына Шабунько расказала, што рашэнне аб выдачы пасведчання аб непрацаздольнасці кожны ўрач прымае зыходзячы з індывідуальнай клінічнай карціны пацыента.
Цікавіліся члены калектыву і тым, дзе з'явяцца шматкватэрныя жылыя дамы ў бліжэйшыя гады.
Плануецца будаўніцтва 40-кватэрнага жылога дома па вуліцы Школьнай і завулку Ялугіна, 60-кватэрнага – на месцы знесеных баракаў на скрыжаванні М. Горкага і Савецкай, а таксама ўзвядзенне шматкватэрнага дома ў Бароўцы.