Пры дапамозе валанцёраў з Германіі, студэнтаў навучальных устаноў Беларусі ў вёсцы Стары Лепель з экалагічна чыстага матэрыялу -- доўгіх драўляных стружак і трыснягу -- пабудавана 26 новых дамоў для перасяленцаў з чарнобыльскай зоны.

Пры дапамозе валанцёраў з Германіі, студэнтаў навучальных устаноў Беларусі ў вёсцы Стары Лепель з экалагічна чыстага матэрыялу -- доўгіх драўляных стружак і трыснягу -- пабудавана 26 новых дамоў для перасяленцаў з чарнобыльскай зоны. У бліжэйшым будучым будуць здадзены ў эксплуатацыю новы фельчарска-акушэрскі пункт і дом для медыцынскіх работнікаў, пабудаваныя па новай тэхналогіі.

Каб вольны час вяскоўцаў праходзіў цікава і запамінальна, па ініцыятыве прадстаўнікоў дабрачыннай арганізацыі “Дамы замест Чарнобыля” быў пабудаваны культурна-адукацыйны цэнтр. Кіраўнік цэнтра Людміла Супеева, яе аднадумцы Вольга Дзямко і Святлана Тухта сталі аўтарамі цікавага праекта “Жыццё пажылых людзей у Германіі і Беларусі”.

У цэнтры прапануюцца праграмы для пажылых людзей, дзяцей і моладзі. Кожны мае магчымасць наведаць разнастайныя гурткі, курсы, разам у цёплай, сяброўскай атмасферы. Так, у цэнтры праходзяць урокі замежнай мовы. І пажылыя, і моладзь маюць магчымасць наведаць курсы “Залатая іголка”, “Рукадзелле”. Наведвальнікі цэнтра з задавальненнем займаюцца на курсах “Краязнаўства” пад кіраўніцтвам Вольгі Дзямко, выяўленчай студыі “Вясёлка”, гуртках “Кераміка”, “Лепка”. Жанчыны пенсійнага ўзросту, якія ўмеюць добра гатаваць, актыўна дзеляцца з маладымі гаспадынямі сакрэтамі кулінарнага майстэрства на курсах “Старыя бабуліны рэцэпты”.

Самы галоўны накірунак работы -- усталяванне трывалых сувязей, пераемнасці паміж моладдзю і пажылымі людзьмі, якія ў свой час не адзін дзясятак год аддалі добрасумленнай працы ў арганізацыях, на прадпрыемствах і маюць багаты жыццёвы вопыт.

Германскі фонд “Памяць, адказнасць і будучыня” сумесна з Міжнародным грамадскім аб'яднаннем “Узаемаразуменне” выконваюць праграму “Месца сустрэчы -- дыялог” у Беларусі. Мэта -- фінансавая і метадычная падтрымка праектаў, якія садзейнічаюць паляпшэнню сацыяльнага і псіхалагічнага стану пажылых людзей, у асаблівасці ахвяр нацысцкіх праследаванняў і сталінскіх рэпрэсій, развіцця дыялога паміж пажылым пакаленнем і моладдзю. Праект Міжнароднага дабрачыннага грамадскага аб'яднання “ЭкаДом” атрымаў фінансавую падтрымку з боку гэтых арганізацый.
 
Х  Х  Х