6 чэрвеня, Верхнядзвінск, /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Мяккі сыр тыпу мацарэла пачнуць вырабляць у Верхнядзвінску, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства "Верхнядзвінскі масласырзавод" Пётр Лаўрынаў.
Акцыянернае таварыства і адна з вядомых расійскіх кампаній сталі заснавальнікамі сумеснай таварыства з абмежаванай адказнасцю "Верхні луг", якое будзе спецыялізавацца на вытворчасці мяккіх сыроў. Новае прадпрыемства займае старыя невыкарыстоўваныя плошчы Верхнядзвінскага масласырзавода. Расійскі бок мае намер укласці ў прадпрыемства каля 2 млн. еўра. Сродкі будуць накіраваны на будаўніча-мантажныя работы і закупку абсталявання. Вытворчыя магутнасці складуць 20-40 т перапрацоўкі малакасыравіны ў суткі. Запуск вытворчасці запланаваны на 2012 год.
Як адзначыў Пётр Лаўрынаў, мяккі сыр тыпу мацарэла ў Беларусі вырабляюць у невялікім аб'ёме, у той час як у Еўропе яго ўдзельная вага ў структуры спажывання даволі высокая.-0-
БЕЛТА
Мяккі сыр тыпу мацарэла пачнуць вырабляць у Верхнядзвінску
6.6.20120 праглядаў