27 чэрвеня, Мінск /Вольга Беляўская - БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч адзначае ажыўленне сітуацыі ў эканоміцы краіны. Пра гэта ён заявіў сёння на сустрэчы з прадстаўнікамі дзелавых колаў Літвы ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Цяжкасці ёсць ва ўсіх, я мяркую, што ў нас яны часовыя, - падкрэсліў Міхаіл Мясніковіч. - Мы практычна спынілі інфляцыю, запрацаваў валютны рынак. Кожны дзень на валютным рынку мы ажыццяўляем здзелкі з валютай прыкладна на $70 млн. На рынку валюты насельніцтву прадаецца каля $200 млн. у месяц". На думку прэм'ер-міністра, гэта дастаткова добрае ажыўленне, якое ўлівае пэўную ўпэўненасць у тым, што Беларусь справіцца з узніклымі цяжкасцямі. Гаворачы аб рэфармаванні эканомікі, кіраўнік урада адзначыў, што яна будуецца на рынкавых прынцыпах. "І тут будуць пераважаць пытанні дзяржаўна-прыватнага партнёрства, - сказаў ён. - Мы зацікаўлены ў прыцягненні прамых замежных інвестыцый, прыярытэты тут вызначаны. Аднак гэта не значыць, што гэта нейкая догма. Калі ёсць цікавыя праекты, напрыклад у фармацэўтыцы, або ў галіне сучасных тэхналогій, мы будзем узгадняць гэтыя дзеянні, гэта значыць карэкціроўка падыходаў цалкам магчымая з улікам зацікаўленасці бакоў". -0-

БЕЛТА