15 красавіка, Масква /Эдуард Півавар – БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч сёння ў Маскве прыме ўдзел у сустрэчы кіраўнікоў урадаў краін Мытнага саюза. Асноўнай тэмай перамоваў прэм'ераў Беларусі, Расіі і Казахстана стане падрыхтоўка праекта Дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе, паведамілі БЕЛТА ў апараце расійскага ўрада.
"Бакі разгледзяць палажэнні праекта, якія застаюцца няўзгодненымі. У асноўным яны закранаюць сферу выключэнняў і абмежаванняў на шляху свабоднага перамяшчэння тавараў, паслуг, капіталаў і рабочай сілы, якія застаюцца ў межах Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы", - адзначылі ва ўрадзе РФ.
Плануецца, што перад пачаткам трохбаковай сустрэчы Міхаіл Мясніковіч правядзе двухбаковыя перамовы са сваім расійскім калегам Дзмітрыем Мядзведзевым.-0-
Навіны Беларусі (БЕЛТА)