25 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Меркаванне навукоўцаў і Царквы ўлічана пры распрацоўцы Канцэпцыі стварэння інфраструктуры гістарычных раёнаў Полацка. Аб гэтым паведаміў сёння падчас online канферэнцыі на сайце БЕЛТА старшыня Полацкага гарвыканкама Аляксандр Пазняк. Канцэпцыя стварэння інфраструктуры ў раёне Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра і Сафійскага сабора заснавана на інфармацыі, атрыманай у выніку раней праведзеных гісторыка-архіўных і бібліяграфічных даследаванняў, а таксама гісторыка-архітэктурнага плана гэтых тэрыторый, улічаны рэкамендацыі навуковага кіраўніка аб'екта "Гістарычны цэнтр г.Полацка". Улічаны і ўсе меркаванні Полацкай епархіі па аб'ектах інфраструктуры ў раёне Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра. "Галоўная задача канцэпцыі - распрацоўка прапаноў па захаванні і аднаўленні гістарычнага характару архітэктурнага ансамбля забудовы, - падкрэсліў Аляксандр Пазняк. - Другая, не менш важная, - распрацоўка мерапрыемстваў па гарманічнай адаптацыі гістарычнай забудовы да ўмоў і патрабаванняў сучаснага жыцця.-0-

БЕЛТА