Разнастайнасць навагодніх hand-made сувеніраў прадстаўлена на выставе ў Віцебску, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці.
Разнастайнасць навагодніх hand-made сувеніраў прадстаўлена на выставе ў Віцебску, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці.
Экспазіцыя аб'яднала работы каля сотні майстроў народнай творчасці практычна з усіх раёнаў вобласці. Аўтарскія стылізаваныя цацкі, разнастайныя навагоднія і калядныя сувеніры, дэкаратыўныя пано, арт-аб'екты, фларарыстычныя кампазіцыі, мудрагелістыя інсталяцыі, навагоднія ўпрыгожанні выкананы з бяросты, гліны, керамікі, саломкі, тканін, пацерак, бісеру і іншых матэрыялаў. Цэнтральнае месца сярод іх займаюць маляўнічыя калядныя і навагоднія маскі.
Наведаць выставу можна да 20 студзеня. Пры гэтым усімі прадстаўленымі на ёй экспанатамі можна не толькі палюбавацца, але і набыць найбольш спадабаўшыяся, адзначылі ў метадычным цэнтры.