На гэты раз нашы спецыялісты наведалі УП «Юркаўшчынскае», КУПСХП «Лепельскае», ААТ «Лепельаграсэрвіс» і ААТ «Чарэйшчына». У ходзе візітаў старанна праверылі ўмовы працы работнікаў, арганізацыю харчавання, забеспячэнне спецадзеннем і сродкамі індывідуальнай абароны. Асаблівую ўвагу надалі санітарна-бытавым памяшканням і пытанням навядзення парадку як на тэрыторыях, так і ў вытворчых зонах.