Мобильная группа райисполкома провела обследование организаций Лепельского района

Мабільная група райвыканкама правяла абследаванне арганізацый Лепельскага раёна

16.1.20260 праглядаў

Мабільная група райвыканкама правяла абследаванне арганізацый Лепельскага раёна па выкананні заканадаўства аб ахове працы, забеспячэнні здаровых і бяспечных умоў працы, з мэтай аказання метадычнай дапамогі па пытаннях аховы працы, электрабяспекі, гігіены, пажарнай бяспекі.

Спецыялісты наведалі Лепельскі лясгас, ДП «Лепельскае ПМС» і філіял «ДАУ №37» РУП «Віцебскаўтадар».

Пад пільную ўвагу правяраючых трапіла ўсё: і працоўныя месцы, і дакументацыя па ахове працы. Арганізаваны былі і сустрэчы з калектывамі.

— Каб выключыць траўмаванне, паўсюль на працоўных месцах павінны быць арганізаваны бяспечныя ўмовы, а супрацоўнікі павінны ведаць і выконваць правілы, — адзначыў намеснік старшыні райвыканкама Вячаслаў Машаро.