Мабільная група райвыканкама правяла абследаванне арганізацый Лепельскага раёна па выкананні заканадаўства аб ахове працы, забеспячэнні здаровых і бяспечных умоў працы, з мэтай аказання метадычнай дапамогі па пытаннях аховы працы, электрабяспекі, гігіены, пажарнай бяспекі

Спецыялісты наведалі філіял «Лепельскі» ЗАТ «Віцебскаграпрадукт», КУВП «Бароўка», Лепельскі РЭС, ТАА «Платан-тэх» і іншыя прадпрыемствы.

Пад пільную ўвагу правяраючых трапіла ўсё: умовы працы працаўнікоў, забеспячэнне спецадзеннем, санітарны стан усіх памяшканняў, забеспячэнне памяшканнямі для абагрэву, пакоямі адпачынку і прыёму ежы, медаптэчкамі.

— Забеспячэнне бяспечных умоў працы — гэта не проста выкананне інструкцый, а перш за ўсё клопат пра жыццё і здароўе кожнага работніка. Менавіта з гэтай мэтай створана мабільная група па ахове працы, якая аказвае практычную і метадычную дапамогу кіраўнікам прадпрыемстваў і арганізацый, — адзначыў намеснік старшыні райвыканкама Вячаслаў Машара.