Спецыялісты Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь распрацавалі мабільны дадатак «МНС Беларусі.
Спецыялісты Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь распрацавалі мабільны дадатак «МНС Беларусі. Дапамога побач», адна з найважнейшых задач якога – дапамагчы чалавеку эфектыўна дзейнічаць у надзвычайнай сітуацыі. У цяперашні час яго можа ўсталяваць любы ўладальнік сучаснага смартфона або планшэта на базе аперацыйнай сістэмы Android.
Выратавальнікі вывучылі рынак даступных на тэрыторыі краіны праграм для мабільных прылад, і аказалася, што няма такіх, якія дазвалялі б хутка арыентавацца ў нестандартных сітуацыях. Напрыклад, разбілі градуснік, адбылося ДТЗ, убачылі палаючы лес, на вуліцы навальніца і г.п. Так з'явіўся дадатак для беларускіх карыстальнікаў «МНС Беларусі: Дапамога побач».
«Пяць крокаў да выратавання» – прынцып, паводле якога арганізавана праца дадатку.
У раздзеле «Што рабіць?» сабрана больш за 50 магчымых небяспечных сітуацый (ліўня, навальніца, паводка, снегапад, пажар і інш.) і дадзены рэкамендацыі МНС, як трэба сябе паводзіць і дзейнічаць.
У дадатак убудавана інтэрактыўная карта, на якой можна адсачыць змены надвор'я, а таксама праграма апавяшчэння аб неспрыяльных і небяспечных з'явах ад Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Яшчэ адной немалаважнай функцыяй стала кнопка званка ў МНС «112». Людзі ў крытычнай сітуацыі забываюць нумары тэлефонаў экстранных службаў. Званок можна ажыццявіць з розных старонак дадатку або прама з раздзела «Што рабіць?». Выратавальнікі рэалізавалі варыятыўнасць званкоў – дадалі магчымасць не толькі злучэння з МНС, але і адпраўкі смс або званкоў на зададзены нумар – напрыклад, лекару або родным. Гэта дазволіць звязацца ў экстранных выпадках з патрэбным чалавекам, што асабліва важна для людзей з рознымі захворваннямі. Устаноўкі нумара, а таксама магчымасць змяніць тэкст паведамлення рэалізаваны ў карыстальніцкіх наладах.
Раздзел «Правер сябе» дазваляе з дапамогай прадстаўленых тэстаў праверыць уласныя веды, параўнаць свае адказы з вынікамі іншых карыстальнікаў. Дапоўніць прабелы ў ведах можна ў раздзеле «Энцыклапедыя», дзе сабрана шмат патрэбных і карысных артыкулаў.