У раённым Доме культуры горада Дубровны адбылася сустрэча навучэнцаў устаноў адукацыі з героямі спектакля «Мой Надзейны сябра:101» Беларускага тэатра «Лялька».

У раённым Доме культуры горада Дубровны адбылася сустрэча навучэнцаў устаноў адукацыі з героямі спектакля «Мой Надзейны сябра:101» Беларускага тэатра «Лялька».

Пакіданне дзяцей дома адных без нагляду - пытанне не толькі праблемнае, але і актуальнае. Не заўсёды дашкольнікі і школьнікі могуць ацаніць ступень небяспекі, якую часам уяўляюць іх гульні. Нагадаць асноўныя правілы бяспекі і засцерагчы дзяцей ад бяды – асноўная задача, якую паставілі перад сабой стваральнікі спектакля.

У ходзе прадстаўлення дзеці пазнаёміліся з гісторыяй аб непаслухмянай дзяўчынцы, якая насуперак перасцярогам дарослых вырашыла завесці небяспечную дружбу з агнём. Паглядзеўшы спектакль, дзеці ўсвядомілі, што гульні з агнём не дапушчальныя, і могуць прывесці да ўзнікнення надзвычайных сітуацый.

Ратавальнікі ж не засталіся ўбаку і прынялі ўдзел у навучанні маленькіх гледачоў асноўным правілам бяспекі на інтэрактыўнай пляцоўцы «Пяць крокаў выратавання», на якой дзеці правялі час з карысцю і атрымалі мноства ведаў у галіне бяспекі жыццядзейнасці, каб не трапіць у бяду.