20 мая, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Шосты міжнародны велапрабег "Моладзь Беларусі і Расіі - дарога ў будучыню Саюзнай дзяржавы" стартаваў сёння ў Смаленску. У гэтай спартыўна-патрыятычнай акцыі, прысвечанай 66-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, прымаюць удзел лідары моладзевых грамадскіх арганізацый, маладыя парламентарыі, вучоныя, выкладчыкі і студэнты, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Пастаянным камітэце Саюзнай дзяржавы.
Напуццёўваючы веласіпедыстаў, губернатар Смаленскай вобласці Сяргей Антуф'еў адзначыў, што гэты велапоход "знайшоў водгук у сэрцах маладых людзей, якія жывуць у Саюзнай дзяржаве". Паводле яго слоў, у юнакоў і дзяўчат Беларусі і Расіі шмат агульнага, яны хочуць сумесна будаваць будучыню дзвюх дзяржаў.
Велапрабег пройдзе па маршруце Смаленск - Чырвоны - Орша - Віцебск - Вяліж – Дзямідаў. Яго агульная працягласць складзе 345 км. Арганізатарамі акцыі выступаюць Віцебскі аблвыканкам і дэпартамент спорту, турызму і моладзевай палітыкі Смаленскай вобласці пры падтрымцы Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы, упраўлення па справах моладзі Міністэрства адукацыі Беларусі, Міністэрства спорту, турызму і моладзевай палітыкі Расіі і адміністрацый муніцыпальных утварэнняў Смаленскай вобласці.
Падчас велапрабегу плануецца правядзенне моладзевых патрыятычных акцый, культурна-дасугавых і дабрачынных мерапрыемстваў, фізкультурна-спартыўных святаў, таварыскіх сустрэч па гульнявых відах спорту.-0-
БЕЛТА
Моладзь Беларусі і Расіі адправілася ў велапрабег па Смаленскай і Віцебскай абласцях
20.5.20110 праглядаў