У рамках інфармацыйна-асветніцкага праекта «Маладзёны для Беларусі» старшыня Савета Беларускай асацыяцыі ветэранаў падраздзяленняў спецыяльнага прызначэння войскаў МУС «Гонар» палкоўнік Дзмітрый Паўлічэнка, а таксама дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Віктар Азаронак наведалі ДУА «Бароўская сярэдняя школа імя Г.К. Жукава Лепельскага раёна»

У прыватнасці, сустрэча прайшла з членамі ваенна-патрыятычнага клуба «Кананір», які пачаў сваю працу на базе школы з 2023 года.

Што такое Радзіма? Што такое грамадзянскі доўг і патрыятызм? - гэтыя і іншыя важныя тэмы абмяркоўваліся сёння з юнымі кананірамі.

У завяршэнні сустрэчы юныя кананіры атрымалі ў падарунак ад Дзмітрыя Паўлічэнкі - камплект зімовай формы для членаў клуба.