Патрыятычны лагер працаваў у Верхнядзвінскім раёне ля Кургана Дружбы на мяжы Беларусі, Расіі і Латвіі. Тут, на стыку трох дзяржаў, знаходзіцца адкрыты ў 1959 годзе аднайменны мемарыяльны комплекс у памяць аб супрацоўніцтве народаў падчас Вялікай Айчыннай вайны.


  Штогод на кургане праходзілі сустрэчы партызан і падпольшчыкаў, а цяпер традыцыю працягваюць іх нашчадкі.

  5 ліпеня на Кургане Дружбы на стыку трох дзяржаў - Расіі, Беларусі, Латвіі - прайшла 66-я сустрэча дэлегацый дзвюх краін - Беларусі і Расіі.

  Удзел у патрыятычным мерапрыемстве прымае кіраўніцтва расійскага боку, а таксама беларускага. Гэта памочнік Прэзідэнта - інспектар па Віцебскай вобласці Уладзімір Юргевіч, старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Дзямідаў, іншыя кіраўнікі, кіраўнікі раёнаў паўночнага рэгіёну, моладзь, ветэраны.

  Да месца сустрэчы прыбыла і дэлегацыя Лепельскага раёна.

  Тут жа, у Верхнядзвінскім раёне, лепельчане сустрэліся з удзельнікамі моладзевага беларуска-расійскага адукацыйна-патрыятычнага лагера "Курган-2025". Моладзь Лепельшчыны сардэчна сустрэла кіраўніцтва паўночнага рэгіёну, а таксама землякоў.

  Як і заўсёды пасля заканчэння афіцыйнай часткі мерапрыемства яшчэ доўга каля Кургана гучалі музыка і песні, гарэў агонь партызанскага вогнішча, раздаваліся сяброўскія прывітанні.

  Курган Дружбы - месца, дзе жыве памяць - залог нашай дружбы і міру.