Лепельскі Цэнтр рамёстваў з 1 сакавіка запусціў акцыю да 80-годдзя Вялікай Перамогі "Сцяжынкі Перамогі", дзе кожны ахвотны можа ўкласці сваю працу ў стварэнне рушніка і ўласнаручна пракласці некалькі нітак

Акцыя працягнецца да 30 красавіка. Вынік агульнай працы будзе прадэманстраваны 9 мая на свяце ў гарадскім парку.