6 лістапада, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Моладзь Наваполацка да юбілею роднага горада здзейсніць 55 добрых спраў, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА намеснік начальніка аддзела адукацыі па ідэалагічнай рабоце Наваполацкага гарвыканкама Ірына Каспуціс.
Ініцыятыву здзяйснення ў гонар роднага горада добрых спраў парламент дзяцей і навучэнскай моладзі Наваполацка падхапіў у Полацка, які адзначыў сёлета сваё 1150-годдзе. Да ўдзелу ў ініцыятыве запрашаюцца навучэнцы і педагагічныя калектывы дзіцячых садоў, школ, сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, ВНУ, маладзёжных, грамадскіх, валанцёрскіх арганізацый, прадстаўнікі прадпрыемстваў і арганізацый і г.д. Больш падрабязную інфармацыю ўсе жадаючыя могуць знайсці на сайце Наваполацкага гарвыканкама. Заяўкі на ўдзел неабходна падаваць у гарадскі аддзел адукацыі.
Цяпер жаданне прыняць удзел у акцыі дакументальна аформілі каля 30 розных калектываў, прапановы якіх звязаны з добраўпарадкаваннем, культурнымі, дабрачыннымі і іншымі праектамі. "Пры гэтым важна, што людзі не чакаюць блізкага набліжэння юбілею горада, здзяйсняючы добрыя справы ўжо цяпер", - падкрэсліла Ірына Каспуціс. У лік рэалізаваных 55 добрых спраў ужо залічаны чатыры. У прыватнасці, у адным з дзіцячых садоў горада маленькія выпускнікі разам з бацькамі і педагогамі ў верасні заклалі "Сад для душы", які штогод будуць пашыраць наступныя дашкольнікі. Аддзелам адукацыі і аддзяленнем Фонду міру нафтаграда напярэдадні новага навучальнага года для дзяцей з шматдзетных, малазабяспечаных і іншых катэгорый праведзена дабрачынная акцыя "Разам у школу". Навучэнцы сярэдняй школы №14 у якасці падарунка Наваполацку адкрылі верасень вернісажам работ таленавітых дзяцей, а Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт прысвяціў яму зборнік казак, якія студэнты і выкладчыкі ВНУ прыдумлялі на працягу двух гадоў. Пасля выдання зборнік плануецца распаўсюдзіць у дзіцячых садах, бібліятэках школ, дзіцячых сацыяльных установах горада.
"Акцыя маладзёжнага парламента знайшла водгук і падтрымку ўСвой 55-гадовы юбілей Наваполацк адзначыць 8 чэрвеня 2013 года. Пералік мерапрыемстваў па яго правядзенні ўжо сфарміраваны, вядуцца падрыхтоўчыя і арганізацыйныя работы, у якія ўключыліся ўсе працоўныя калектывы, грамадскія арганізацыі і іншыя арганізацыі і фарміраванні горада.
Парламент дзяцей і навучэнскай моладзі Наваполацка ўтвораны пад эгідай гарадскога аддзела адукацыі 30 лістапада 2011 года з мэтай рэалізацыі ў нафтаградзе моладзевых ініцыятыў і развіцця розных форм самакіравання ва ўстановах адукацыі, павышэння ролі моладзі ў грамадскім жыцці горада.-0-
БЕЛТА
Наваполацкая моладзь да юбілею горада зробіць 55 добрых спраў
6.11.20120 праглядаў