У перыяд правядзення другога этапу рэспубліканскай акцыі «Моладзь за бяспеку» інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Лепельскага РАНС Аляксандр Садоўскі наведаў ДУА «Стайская сярэдняя школа» і ДУА «Каменская базавая школа-сад».
У перыяд правядзення другога этапу рэспубліканскай акцыі «Моладзь за бяспеку» інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Лепельскага РАНС Аляксандр Садоўскі наведаў ДУА «Стайская сярэдняя школа» і ДУА «Каменская базавая школа-сад». Інспектар не толькі нагадаў школьнікам аб правілах пажарнай бяспекі, але і правёў з імі тэматычныя віктарыны. У ходзе выступлення вучні прадэманстравалі свае веды ў пытаннях дзеянняў пры пажары, выкліку ратавальнікаў. Бо ўменне дакладна дзейнічаць у надзвычайнай сітуацыі дапаможа выратаваць здароўе і жыццё чалавеку. А яшчэ дзеці даведаліся аб дзейнасці Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных, задачах і мэтах арганізацыі, мерапрыемствах, якія праводзяцца пад эгідай БМАГП, аб прафесіі пажарнага-ратавальніка.
Работник МНС таксама расказаў дзецям аб магчымасці ўстаноўкі на мабільныя тэлефоны прыкладання «Дапамога побач», якое дапаможа любому школьніку павысіць узровень ведаў у пытаннях бяспекі жыццядзейнасці, а таксама з карысцю правесці вольны час, нагадаў аб часопісе для дзяцей і падлеткаў «Малады ратавальнік». Для замацавання карыснай інфармацыі дзецям быў прадэманстраваны відэафільм «Міжнародны маладзёжны рух». Напрыканцы дзяцей парадавалі карыснымі падарункамі — маляўнічымі буклетамі, кнігамі і размалёўкамі з правіламі паводзін у розных жыццёвых сітуацыях.