У рамках рэспубліканскай акцыі «Маладзёны за бяспеку» лепельскія ратавальнікі сумесна з актывістамі раённага аддзялення БМГАСП наведалі жылыя дамы, у якіх пражываюць адзінокія і адзінока пражываючыя пажылыя грамадзяне.
У рамках рэспубліканскай акцыі «Маладзёны за бяспеку» лепельскія ратавальнікі сумесна з актывістамі раённага аддзялення БМГАСП наведалі жылыя дамы, у якіх пражываюць адзінокія і адзінока пражываючыя пажылыя грамадзяне. Работнікі МНС з юнымі ратавальнікамі аказалі пасільную дапамогу катэгарызаваным грамадзянам у прыборцы прыдамавой тэрыторыі, нарыхтоўцы дроў, таксама правялі з домаўладальнікамі прафілактычныя гутаркі аб выкананні правілаў пажарнай бяспекі, звярталі ўвагу на супрацьпажарны стан домаўладанняў, расказалі аб прынцыпе працы аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка. Прыводзілі прыклады станоўчых спрацовак АПА. На памяць ратавальнікі і хлопцы ўручалі пражываючым наглядную выяўленчую прадукцыю, а таксама рэкамендацыі па зніжэнні рызыкі ўзнікнення пажару.