З 23 верасня па 15 кастрычніка ў рэспубліцы праходзіць акцыя «Маладзёны за бяспеку», прымеркаваная да дня ўтварэння Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных.

На першым этапе прафілактычнай акцыі актывісты БМАГАРП і работнікі МНС наведаюць шматдзетныя сем'і, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, самотна пражываючых пажылых людзей для аказання шэфскай дапамогі. Маладзёжны працоўны дэсант акажа пасільную дапамогу ў нарыхтоўцы дроў, уборцы прыдамавой тэрыторыі, устаноўцы аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў.

На другім этапе члены БМАГАРП наведаюць агульнаадукацыйныя ўстановы з забаўляльна-навучальнай праграмай: віктарынамі, конкурсамі, аповядамі аб дзейнасці БМАГАРП, прэзентацыяй часопіса «Малады ратавальнік».
На трэцім этапе юныя ратавальнікі-пажарныя ў гімназіі ім. І.М.Ерашова выступяць з творчымі нумарамі перад сваімі аднагодкамі, правядуць конкурсы, віктарыны.