З 2 па 14 кастрычніка ў Лепельскім раёне праходзіць акцыя «Моладзь за бяспеку», у межах якой работнікі Лепельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з актывістамі Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных на працягу тыдня аказвалі шэфскую дапамогу самотным пенсіянерам і шматдзетным сем'ям.

Так, працоўны дэсант з ліку навучэнцаў Лепельскага аграрна-тэхнічнага каледжа аказаў шэфскую дапамогу ва ўборцы прыдамавой тэрыторыі і па іншых бытавых патрэбах, а таксама дапамог усталяваць аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі.
Вядома, не абышлося без прафілактыкі! Каб не дапусціць пажарных трагедый, работнікі МНС нагадалі грамадзянам правілы пажарнай бяспекі ў быце, нумары тэлефонаў службы выратавання 101, 112, правілы бяспекі пры эксплуатацыі печаў і электраабсталявання. Таксама была ўручана карысная тэматычная наглядна-выяўленчая прадукцыя.
Ратавальнікі і актывісты пажадалі грамадзянам здароўя і даўгалецця, а ўзамен атрымалі шмат цёплых слоў падзякі.
За мінулы перыяд 2013 года на тэрыторыі Лепельскага раёна адбылося 28 пажараў, на якіх загінула 2 чалавекі.
З мэтай папярэджання пажараў у жылым фондзе ратавальнікі нагадваюць:
- усталюйце ў доме аўтаномны пажарны апавяшчальнік і падтрымлівайце яго ў спраўным стане;
- сачыце за станам печавай ацяплення і электраправодкі, не пакідайце без нагляду печы і электрабытавыя прыборы;
- ні ў якім разе не выкарыстоўвайце для распалкі лёгкаўзгаральныя і гаручыя вадкасці;
- не пакідайце малалетніх дзяцей адных, навучыце іх правілам бяспекі;
- у выпадку пажару тэлефануйце ў МНС па нумарах тэлефонаў 101, 112!