У перыяд з 2 па 14 кастрычніка ў Лепельскім раёне праходзіць акцыя «Моладзь за бяспеку», у рамках якой работнікі Лепельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з актывістамі Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных на працягу тыдня аказвалі шэфскую дапамогу адзінокім і адзінокапражываючым пенсіянерам.

Так, працоўны дэсант з ліку вучняў Лепельскага аграрна-тэхнічнага каледжа аказалі шэфскую дапамогу ва ўборцы прыдамавой тэрыторыі і іншых бытавых патрэбах, а таксама дапамаглі ўсталяваць аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі.
Вядома, не абышлося без прафілактыкі! Каб не дапусціць вогненных трагедый работнікі МНС нагадалі грамадзянам правілы пажарнай бяспекі ў быце, тэлефонныя нумары службы выратавання 101, 112, правілы бяспекі пры эксплуатацыі печанага і электраабсталявання. Таксама была ўручана карысная тэматычная наглядна-выяўленчая прадукцыя.