7 чэрвеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Маладзёжна-патрыятычны цэнтр плануецца стварыць у Саюзнай дзяржаве. Пытанне аб яго арганізацыі будзе абмяркоўвацца на пасяджэнні Камісіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі па сацыяльнай палітыцы, навуцы, культуры і гуманітарных пытаннях, якое пройдзе 11 чэрвеня ў Гродне, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе сходу.
Дэпутатам будзе прадстаўлена таксама інфармацыя аб праекце палажэння аб фестывалі Саюзнай дзяржавы "Творчасць юных", аб ходзе падрыхтоўкі да XXII Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" і VIII фестывалю "Моладзь - за Саюзную дзяржаву".
Акрамя таго, будуць разгледжаны пытанні аб справаздачы Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы аб выкананні саюзнага бюджэту за 2011 год і папярэдніх выніках выканання бюджэту Саюзнай дзяржавы ў 2012 годзе. Таксама будзе разгледжаны праект бюджэту Саюзнай дзяржавы на 2014 год па напрамках дзейнасці камісіі.
Акрамя парламентарыяў у пасяджэнні прымуць удзел прадстаўнікі Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы і Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.-0-