22 жніўня, Лепель /Соб. інф./ Выехаць на прыроду з сябрамі звычайна бывае весела. А калі гэтых сяброў каля шасцісот чалавек і замест некалькіх спальнікаў цэлы намётавы гарадок? Даведацца, наколькі множыцца такое весялосць, ужо ў 21-ы раз дапамагаюць арганізатары штогадовага Міжнароднага маладзёжнага лагера «Бе-la-Русь» — Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, латвійскі Саюз моладзі за прагрэс і Расійскі саюз моладзі. Мерапрыемства праходзіць на мяжы трох краін – у Верхнядзвінскім раёне недалёка ад Кургана Дружбы.

Не толькі памяць аб мінулым згуртоўвае моладзь: кожны год у інтэрнацыянальнага лагера новая тэма. У гэты раз – кінамастацтва. І аднымі фільмамі пра свой лагер абмежавацца не атрымалася: удзельнікі ў ролі кінагерояў, майкі з кінакадрамі…
Сярод трыццаці чалавек віцебскай каманды ўдзельнічалі выкладчыкі Лепельскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа Вольга Міхеенка і Дзіна Ігнатовіч. Аб тым, як гэта было, з першых вуснаў.
Тут праявіць сябе можна, дзе заўгодна, і для гэтага не абавязкова быць прафесіяналам. Віцебская каманда, да прыкладу, паказала сваю добрую фізічную падрыхтоўку: у валейбол гулялі, у армрэслінгу змагаліся, паласу перашкод праходзілі, займалі прызавыя месцы.
Цэнтральнай падзеяй стаў мітынг на Кургане Дружбы, ускладанне вянкоў і гірлянд да помніка героям-падпольшчыкам. Праз жывы калідор з кветак, зроблены ўдзельнікамі лагера ўздоўж алеі, прайшлі ветэраны Вялікай Айчыннай вайны. Дарэчы, ад Кургана пракладзены тры алеі: у беларускі бок растуць бярозы, у расійскі - клёны, у латвійскі – ліпы. А на вяршыні Кургана як сімвал яднання трох краін расце дуб.
Сімвалы кіно – галоўнай тэмы лагера - былі паўсюль: агароджы з відэастужкі, шыльды вядомых фільмаў.
Нават пераможцаў узнагароджвалі «статуэткамі-оскарамі». Свае прызы атрымалі і мы – па медалі за першае месца на паласе перашкод.