26 чэрвеня 2019 года адбылася чарговая дванаццатая сесія Лепельскага раённага Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання.
26 чэрвеня 2019 года адбылася чарговая дванаццатая сесія Лепельскага раённага Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання. У рабоце сесіі прынялі ўдзел дэпутаты раённага Савета дэпутатаў, кіраўніцтва раённага выканаўчага камітэта, старшыні сельскіх выканаўчых камітэтаў, кіраўнікі ўпраўленняў і аддзелаў райвыканкама, арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў раёна, старшыні пастаянных камісій Маладзёжнай палаты.
Адкрываючы пасяджэнне, старшыня Лепельскага раённага Савета дэпутатаў Урбан Ігар Генадзьевіч звярнуў увагу дэпутатаў і запрошаных на важнасць асноўнага разглядаемага пытання - рэалізацыі ў раёне Дзяржаўнай праграмы «Адукацыя і маладзёжная палітыка» на 2016-2020 гады.
Выступаючы з дакладам па гэтым пытанні, Карпіцкі Анатоль Міхайлавіч – начальнік аддзела па адукацыі Лепельскага райвыканкама, абазначыў, што ў раёне створаны неабходныя ўмовы для задавальнення патрэб навучэнцаў у атрыманні якаснай адукацыі з улікам індывідуальных магчымасцей, схільнасцей і інтарэсаў. Аб развіцці ў раёне сістэмы прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі расказаў Лебедзь Алег Валер'евіч – дырэктар установы адукацыі «Лепельскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж». Аб рэалізацыі маладзёжнай палітыкі дала справаздачу Барадзейка Алена Іванаўна – начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Лепельскага райвыканкама. Аб выніках работы і перспектывах дзяржаўнай установы адукацыі «Лепельская дзіцячая школа мастацтваў», выяўленні, падтрымцы і развіцці творчых здольнасцей дзяцей падзялілася дырэктар установы – Хомбак Вераніка Аляксандраўна – дэпутат Лепельскага раённага Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання па Палсвіжскай выбарчай акрузе №16. Пытанні арганізацыі фізкультурна-аздараўленчай работы з моладдзю, развіццё масавага спорту і сістэмы падрыхтоўкі спартыўнага рэзерву асвятліла ў сваім выступленні Скорба Алена Фёдараўна – загадчык сектара спорту і турызму Лепельскага раённага выканаўчага камітэта; старшыня пастаяннай камісіі Лепельскага раённага Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання па пытаннях сацыяльнай сферы, сацыяльнай абароны грамадзян і справах моладзі. Аб дзейнасці Лепельскай раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» па рэалізацыі маладзёжнай палітыкі паведаміў Краўцоў Андрэй Уладзіміравіч – другі сакратар раённага камітэта грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».
Акрамя гэтага, на сесіі былі разгледжаны пытанні аб парадку распараджэння маёмаснымі комплексамі, акцыямі (долямі ва ўстаўным фондзе), змяненнях у раней прынятыя рашэнні раённага Савета дэпутатаў.
Па ўсіх пытаннях, вынесеных на парадак дня, прыняты адпаведныя рашэнні.