На Лепельскім аўтадроме Д асааф прайшлі спаборніцтвы маладых аўтамабілістаў - прадстаўнікоў розных прадпрыемстваў і арганізацый раёна – гімназіі, дзіцячай бальніцы, КОП аўтабазы, РУПС, Д асааф, ПМК-75, ПМС, ДРАЦ «Жамчужыны», КУВП «Бароўка».

28 лістапада, Лепель /Улас.інф./.На Лепельскім аўтадроме Д асааф прайшлі спаборніцтвы маладых аўтамабілістаў - прадстаўнікоў розных прадпрыемстваў і арганізацый раёна – гімназіі, дзіцячай бальніцы, КОП аўтабазы, РУПС, Д асааф, ПМК-75, ПМС, ДРАЦ «Жамчужыны», КУВП «Бароўка».   

Гэта мерапрыемства, якое стала ўжо традыцыйным, раней праводзілася на гарадской плошчы. Яго арганізатары – аддзел па справах моладзі, аддзел унутраных спраў райвыканкама, аўташкола, РК ГА «БРСМ». Акрамя змененых месца спаборніцтваў, ёсць яшчэ адна асаблівасць гэтага года: першы раз сваё майстэрства ў ваджэнні легкавога аўтамабіля паказвалі дзяўчаты. Гэта Анастасія Ахрамовіч, настаўніца музыкі і танца гімназіі, Аксана Шарамет, загадчыца гаспадаркай дзіцячай бальніцы, і Юльяна Хоцько, афіцыант дзіцячага рэабілітацыйна-аздараўленчага цэнтра «Жамчужына».

Спаборніцтвы праходзілі ў два этапы. Першы этап - тэорыя, правілы дарожнага руху. Другі этап - практычны: мост, габарытны круг, дворик, змейка, паставіць аўтамабіль у бокс заднім ходам і бакавым бокам. Пасля кожнага этапу падводзіліся вынікі.

Па праве прызы за першае месца ў двух этапах атрымаў Дзмітрый Салаўёў, майстар вытворчага навучання і кіравання механічнымі транспартнымі сродкамі Д асааф. Нягледзячы на тое, што Сяргей Сідорак, інжынер-праграміст раённага вузла паштовай сувязі, у здачы ПДР і паласе перашкод трэці, у агульным спаборніцтве заняў другое месца. І завяршыў тройку пераможцаў Міхаіл Бумага, кіроўца ПМК-75.
 
 Кацярына АСОЎСКАЯ
 Фота аўтара

 На здымку: Дзмітрый Салаўёў.