У вайсковай часці ў Бароўцы адбылося свята – маладое папаўненне прыняло ваенную прысягу. У гэтага свята, як і ў многіх іншых, выдзеліў бы некалькі момантаў.

У вайсковай часці ў Бароўцы адбылося свята – маладое папаўненне прыняло ваенную прысягу. У гэтага свята, як і ў многіх іншых, выдзеліў бы некалькі момантаў.

Момант першы – чаканне.

Чаканне, як вядома, адна з самых стамляльных спраў. Першы месяц службы ў чаканні прысягі праляцеў для салдат вельмі хутка, і агледзецца не паспелі. Дні былі напоўнены практыкаваннямі, заняткамі па страявой падрыхтоўцы, вывучэннем вайсковых статутаў, азнаямленнем з баявой тэхнікай.

А з самай раніцы салдаты былі ў чаканні прыняцця прысягі і сустрэчы з роднымі і блізкімі. У роўных шарангах на плацы яны пільна ўглядаліся ў процілеглы бок, стараліся заўважыць у натоўпе гасцей сваіх матуль, татаў, братоў, сясцёр, сяброў, каханых.

І для процілеглага боку чаканне таксама было цяжкай ношай. Многія прыехалі здалёку, загадзя прыпаркавалі машыны ля кантрольна-прапускнога пункта. Іх шэрагі на ўзбочынах чымсьці нагадвалі шаэнгі салдат.

Вось да ўрачыстасці засталіся лічаныя хвіліны – самыя цяжкія ў чаканні.

Момант другі – прысяга.

Хоць працэдура прыняцця маладым папаўненнем ваеннай прысягі ў войсках адладжана гадамі, за ўсе часы яна так і не стала звычайнай справай. Хвалююцца ўсе – ад дасведчанага сяржанта і прапаршчыка да камандзіра часці. Што ўжо казаць пра хваляванне салдат-навабранцаў. Здавалася б, трэніраваліся некалькі дзён, ледзь не на памяць вывучылі тэкст прысягі. Аднак перажыванні, адчуванне вялікай адказнасці чыталася на тварах. Адзін за адным падыходзілі салдаты да сталоў і чыталі радкі ўрачыстай клятвы: "Я, грамадзянін Рэспублікі Беларусь…". У хуткім часе ўсе 86 салдат папаўнення выканалі ўрачысты вайсковы рытуал.

З трыбуны іх павіншавалі памочнік Міністра абароны – начальнік галоўнага ўпраўлення па ідэалагічнай рабоце генерал-маёр Аляксандр Гура, намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Шыдлоўскі, прадстаўнікі грамадскасці.

Момант трэці – самы шчымлівы.