14 верасня, Верхнядзвінск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Маладога чалавека ў Віцебску забілі пры рабаванні. Такая асноўная версія следства, паведаміў журналістам сёння старшыня Следчага камітэта Беларусі Валерый Вакульчык, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА.
Увечары 12 верасня ў Віцебску адбылося забойства мужчыны 1992 года нараджэння. Цела з агнястрэльным раненнем было знойдзена раніцай 13 верасня ў аўтамабілі. Па гэтым факце ўзбуджана крымінальная справа па арт.139 "Забойства" Крымінальнага кодэкса Беларусі. Мужчына падпрацоўваў таксістам, з'яўляўся кандыдатам у майстры спорту па таэквандо і, як мяркуе следства, спрабаваў аказаць супраціўленне.
Для расследавання гэтага злачынства створана следчая брыгада з ліку найбольш вопытных следчых Віцебскага абласнога ўпраўлення Следчага камітэта. Следчымі і экспертамі праведзена карпатлівая праца, выяўлены сляды, устаноўлены сведкі. Следства разглядае некалькі версій таго, што адбылося, аднак забойства з мэтай крадзяжу маёмасці з'яўляецца асноўнай. "Гэта злачынства будзе раскрыта", - перакананы кіраўнік Следчага камітэта.-0-
БЕЛТА
Маладога чалавека ў Віцебску забілі пры рабаванні - асноўная версія следства
14.9.20120 праглядаў