1 верасня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Маладажены Віцебска сёння будуць уручаць першакласнікам свае любімыя кнігі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў аддзеле ЗАГС Віцебскага гарвыканкама. Акцыя "Падары сваю любімую кнігу дзяцінства першакласніку" праводзілася гарадскім аддзелам ЗАГС з пачатку гэтага года. Усіх маладых людзей, якія звярталіся сюды, каб скрэпіць свой сямейны саюз, работнікі запрашалі падзяліцца любімымі кніжкамі для дзяцей. Многія маладажены гэту прапанову падтрымалі. Такім чынам, да Дня ведаў сабралася даволі значнае сабранне з больш чым 100 кніг рознага роду. Гэта і казкі, і мастацкая, і пазнавальная, і навуковая літаратура, развіваючыя кнігі. Напрыклад, апавяданні Чэхава, "Дзіцячая энцыклапедыя для маленькіх джэнтльменаў", "Мая першая кніга пра чалавека", "Усё пра стыль для супердзяўчынак", "Я пазнаю свет", "Дзіцячая энцыклапедыя здароўя" і інш. Некалькі пар маладажонаў, якія сёння будуць рэгістраваць свой шлюб, адвязуць усю сабраную літаратуру ў сярэднюю школу №2, дзе з найлепшымі пажаданнямі ўручаць на ўрачыстай лінейцы першакласнікам, дадалі спецыялісты, падкрэсліўшы, што практыка правядзення добрых акцый для дзяцей гарадскім аддзелам ЗАГС будзе працягнута.-0-

БЕЛТА