Найлепшых студэнтаў і старшакласнікаў з усёй Беларусі ўзнагародзяць у Дзень студэнта ў Віцебску, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў кампаніі "Націвіта".

Найлепшых студэнтаў і старшакласнікаў з усёй Беларусі ўзнагародзяць у Дзень студэнта ў Віцебску, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў кампаніі "Націвіта".

Легендарныя спартсмены, выдатныя навукоўцы, прадстаўнікі дзяржорганаў і грамадскіх арганізацый 17 лістапада ўручаць узнагароды больш чым 500 студэнтам і старшакласнікам. Мерапрыемства пройдзе ў фармаце элітарнага клуба маладых талентаў TalenClub. Гэта выніковая падзея 2018 года рэспубліканскай праграмы па падтрымцы таленавітай моладзі "Таленавіта", галоўнай задачай якой з'яўляецца пошук і падтрымка маладых талентаў у сферы навукі і спорту. На працягу года ў ёй прынялі ўдзел каля тысячы юнакоў і дзяўчат. Па задумцы арганізатараў, выніковы TalenClub у Віцебску стане кропкай падвядзення першых вынікаў, зорным часам для найлепшых удзельнікаў года, а таксама нефармальным асяроддзем для натхнення і планавання новых амбіцыйных мэт на наступны год.

Акрамя цырымоніі ўзнагароджання ў праграме мерапрыемства запланаваны інтэлектуальная гульня, наведванне спартыўных аб'ектаў (Віцебскае дзяржаўнае вучылішча Алімпійскага рэзерву, Цэнтр Алімпійскага рэзерву па адзінаборствах), навуковы круглы стол удзельнікаў і экспертаў студэнцкай навуковай змены "Рак пад кантролем: ідэі і метады сучаснай анкалогіі", сустрэча з прадстаўнікамі органаў дзяржаўнай улады.

Арганізатарамі праграмы выступаюць Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт, навукова-вытворчая фармацэўтычная кампанія "Націвіта" (Віцебская вобласць), а таксама медыка-фармацэўтычны кластар "Медыцына і фармацыя - інавацыйныя праекты".

Навіны Беларусі (БЕЛТА)