Дзень прысягі стаў незабыўным для сотняў маладых навабранцаў, прызваных на службу ва Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь.

Дзень прысягі стаў незабыўным для сотняў маладых навабранцаў, прызваных на службу ва Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь. Ва ўсіх воінскіх часцях нашай краіны маладыя салдаты ўрачыста прачыталі радкі клятвы бездакорнай службы Рэспубліцы Беларусь.

У 19-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгадзе, якая дыслацыруецца ў вёсцы Заслонава, на плошчы выстраіліся стройныя шэрагі ўдзельнікаў мерапрыемства - афіцэраў, прапаршчыкаў і салдат. Пад бадзёрыя гукі духавога аркестра на плошчу выходзяць прадстаўнікі сцягавай групы. Прагучаў гімн Рэспублікі Беларусь. І вось пачынаецца важны і хвалюючы момант. Маладыя салдаты адзін за адным выходзяць са строю бадзёрым крокам і пачынаюць чытаць ужо добра вядомыя радкі: "Я, грамадзянін Рэспублікі Беларусь, урачыста клянуся..." Намеснік камандуючага войскамі Северо-Заходняга аператыўнага камандавання генерал-маёр Уладзімір Кулажын, старшыня райвыканкама Міхаіл Кісялевіч і іншыя ганаровыя госці брыгады падыходзілі да салдат, выказвалі ім шчырыя словы віншаванняў і цвёрда, па-мужчынску, паціскалі руку.

За невялікі час знаходжання ў арміі ўчарашнія юнакі пасталелі, набылі асаблівую цвёрдасць, рашучасць і адказнасць. Невыпадкова служба ва Узброеных Сілах з'яўляецца школай сапраўдных мужчын. Бацькі з гонарам пазіралі на сваіх сыноў, бо многія мамы, сёстры і каханыя не хаваюць шчырых слёз радасці...