Бітва за ўраджай сёлета будзе нялёгкай. З самага світання і да позняга вечара работнікі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна змагаюцца за кожны колас і кожнае зернейка. Сярод іх нямала маладых, якім патрэбен не толькі савет старэйшага таварыша, але і падтрымка з боку.

Бітва за ўраджай сёлета будзе нялёгкай. З самага світання і да позняга вечара работнікі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна змагаюцца за кожны колас і кожнае зернейка. Сярод іх нямала маладых, якім патрэбен не толькі савет старэйшага таварыша, але і падтрымка з боку.

На поле да маладых хлебаробаў выехалі прадстаўнікі раённага камітэта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі: першы сакратар Таццяна Шчарбач і другі — Андрэй Краўцоў, а таксама бухгалтар Марына Цімафеева. Іх шлях ляжаў на поле каля вёскі Зацекляссе, дзе на ўборцы зернебабовых культур працавалі маладзёжныя экіпажы СПФ «Заазер'е» ААТ «Віцебскі мясакамбінат» — камбайнер Сяргей Касцюковіч і яго памочнік Вадзім Загорскі на КЗС-1218. Сяргей Касцюковіч літаральна нядаўна святкаваў практычна круглую дату — дзевяць гадоў працы ў СВФ «Заазер'е». Працягвае сямейную дынастыю. Вадзім Загорскі — яшчэ пачатковец, першы год працуе ў гаспадарцы. Маладых працаўнікоў нівы адрывалі ад бітвы за ўраджай літаральна на хвілінку, каб уручыць налепку «Маладзёжны экіпаж» і невялікія падарункі. Павіншавалі таксама члена РК ГА «БРСМ» Аляксея Шпака.

«Бітва за ўраджай» — адзін са складнікаў аператыўнага раённага спаборніцтва па ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур у 2017 годзе сярод маладзёжных уборачных экіпажаў: камбайнераў і маладых вадзіцеляў, занятых на ўборцы збожжа. За час жніва мы наведаем усіх маладых работнікаў раёна. Акрамя таго, рыхтуем падзячныя лісты для бацькоў маладых экіпажаў. Маладога камбайнера, які першым намалоціць восемсот тон, і першага тысячніка-вадзіцеля на адвозцы збожжа ўзнагародзім каштоўным падарункам.

На дзясятае жніўня экіпаж Сяргея Касцюковіча і Вадзіма Загорскага сціснуў 104 га і намалаціў 343,7 тоны, Аляксей Шпак адвёз 449 тон ураджаю.

Яўген НіКАЛАЕЎ.
На здымку: бухгалтар раённага камітэта РК ГА “БРСМ” Марына Цімафеева з маладзёжным экіпажам.