Сёння членка Маладзёжнага парламента пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь Крысціна Дарохава ў межах інфармацыйна-прафілактычнага праекта "Маладзёжны шчыт" сустрэлася з вучнямі 11 класаў гімназіі г. Лепеля.
Тэма сустрэчы "Прафілактыка наркаманіі і шкодных залежнасцей".
Праект "Маладзёжны шчыт" запушчаны Маладзёжным парламентам пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь 14 лістапада 2023 года і накіраваны на супрацьдзеянне незаконнаму абароту наркатычных рэчываў і прафілактыку наркаманіі сярод моладзі.
Унікальнасць праекта: - фота і відэа рэальных рэчываў, перапісак з нарканаёмнікамі ў сацыяльных сетках; - адлюстравана праца сапраўдных наркакрам, якія дзейнічалі на тэрыторыі Беларусі; - сабраная інфармацыя з'яўляецца матэрыяламі крымінальных спраў, якія заводзяцца на тэрыторыі Беларусі ў дачыненні да маладых асоб, што трапіліся на закладках, захоўванні і ўжыванні наркатычных рэчываў.
"Маладзёжны шчыт"
13.2.20250 праглядаў