Як адзначыў старшыня аблсавета Дзмітрый Дзямідаў, кожны горад і сельскі раён вобласці дэлегавалі ў парламент па адным прадстаўніку з самых актыўных і ініцыятыўных маладых людзей – усяго 23 чалавекі. Гэтыя хлопцы і дзяўчаты прадставяць Віцебшчыну ў моладзевым савеце пры Нацыянальным сходзе Беларусі.
Старшынёй абласнога моладзевага парламента абрана інспектар сектара культуры Віцебскага райвыканкама Вольга Млявая. Намеснікамі старшыні сталі Анастасія Ляховіч з Талачынскага раёна і Генадзь Драздоў з Оршы. Сфарміраваны чатыры пастаянныя камісіі па асноўных сферах дзейнасці, якія будуць у полі зроку моладзевых парламентарыяў.
У пасяджэнні прыняла ўдзел прадстаўніца Лепельскага раёна Крысціна Дарохава.
Маладзёжны (савет) парламент, створаны пры Віцебскім абласным Савеце дэпутатаў, закліканы спрыяць развіццю маладзёжнага парламентарызму, фарміраванню рэзерву кадраў на будучыню
11.12.20240 праглядаў