Якія прывілеі чакаюць маладога спецыяліста на працоўным месцы? Ці можа ён разлічваць на льготны крэдыт і як вырашыць жыллёвыя праблемы? Не адно пытанне ўзнікае ў нядаўняга выпускніка.
Якія прывілеі чакаюць маладога спецыяліста на працоўным месцы? Ці можа ён разлічваць на льготны крэдыт і як вырашыць жыллёвыя праблемы? Не адно пытанне ўзнікае ў нядаўняга выпускніка. Атрымаць кампетэнтныя адказы на іх маладыя спецыялісты змаглі на традыцыйным злёце ў РДК.
Ваенныя, медыкі, выкладчыкі – са 125 выпускнікоў па размеркаванні прадстаўнікоў гэтых прафесій на Лепельшчыну прыбыло больш за ўсё.
Сённяшнія маладыя спецыялісты прайшлі «школу баявога хрышчэння»: за плячыма - паўгода працы. Як вырашыць праблемы, з якімі яны паспелі сутыкнуцца, расказалі прадстаўнікі вядучых службаў горада. На ўваходзе ў залу маладыя спецыялісты атрымалі памятку, якая коратка і лаканічна закранула асноўныя сферы жыцця - ад заканадаўчай базы, якая рэгулюе працоўную дзейнасць, да дзейнасці ГА «БРСМ». У ёй жа можна было знайсці і карысныя кантакты.
Удасканалення ў прафесійнай дзейнасці і кар'ернага росту, -- пажадаў маладым спецыялістам намеснік старшыні райвыканкама Мікалай Нікіцін.
Што чакае ў вырашэнні пытання аб будаўніцтве жылля, крэдытах і ўмовах кантракту, адказаў начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Мікалай Пшонка.
Намеснік начальніка аддзела рознічнага бізнесу ААТ «ААБ Беларусбанк» Наталля Носік, расказала аб прадастаўленні льготнага крэдыту тэрмінам да 15 гадоў, па спісах, зацверджаных райвыканкамам.
Звярнуць увагу на правільнасць заключэння кантракту, азнаёміцца з парадкам павышэння кваліфікацыі, а таксама прасачыць за выплатай пад'ёмных параіў маладым спецыялістам начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Васіль Рававы.