Лепельскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях паведамляе, што ў чэрвені месяцы работнікамі аддзела быў праведзены маніторынг гатэля «Чатыры сезоны» ІП «Махоціна Н.В.».

Пры правядзенні вышэйназванай работы устаноўлена, што пры наведванні будынкаў і збудаванняў, выяўлены наступныя парушэнні:

- не забяспечана працаздольнасць і спраўнасць сістэмы аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі (не забяспечана тэхнічнае абслугоўванне сістэмы);

- не забяспечана працаздольнасць і спраўнасць сістэмы аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі (адсутнічае 10 % ад колькасці заманціраваных запас пажарных апавяшчальнікаў на аб'екце);

- у жылых памяшканнях гатэля, прызначаных для часовага пражывання людзей, на бачных месцах не вывешаны схематычныя планы індывідуальнай эвакуацыі людзей з адпаведнага паверха, памяткі з патрабаваннямі правілаў пажарнай бяспекі для пражываючых і дзеяннямі на выпадак узнікнення пажару;

- план эвакуацыі людзей пры пажары не распрацаваны ў адпаведнасці з патрабаваннямі дадатку 2 да Пастановы МНС №82;

- загромождена дзверы эвакуацыйнага выхаду, размешчанага ў правай частцы будынка ад цэнтральнага уваходу (забіта лістом фанеры).

МНС нагадвае, што ў адпаведнасці са арт. 20 Закона РБ «Аб пажарнай бяспецы» кіраўнікі арганізацый павінны забяспечваць пажарную бяспеку і супрацьпажарны рэжым у адпаведных арганізацыях.