Сектарам нагляду і прафілактыкі Лепельскага РАНС праводзіўся маніторынг: ДУА «Баброўскі дзіцячы сад-пачатковая школа Лепельскага раёна» па адрасе: Лепельскі р-н, в.Баброва, ДУА «Каменскі дзіцячы сад-пачатковая школа Лепельскага раёна» па адрасе: Лепельскі р-н, в.Камень.

У ходзе праверкі ў ДУА «Баброўскі дзіцячы сад-пачатковая школа Лепельскага раёна» выяўлены парушэнні патрабаванняў пажарнай бяспекі, якія не ствараюць пагрозу нацыянальнай бяспецы, прычынення шкоды жыццю і здароўю насельніцтва, навакольнаму асяроддзю, а менавіта: «Агульных патрабаванняў пажарнай бяспекі да зместу і эксплуатацыі капітальных будынкаў (будынкаў, збудаванняў), ізаляваных памяшканняў і іншых аб'ектаў, якія належаць суб'ектам гаспадарання», зацверджаных Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 7 ад 23.11.2017 года (далей – АПБ):

‑ не арганізавана падрыхтоўка па праграмах пажарна-тэхнічнага мінімуму работнікаў, адказных за пажарную бяспеку суб'екта гаспадарання, членаў пазаштатных пажарных фарміраванняў з ліку работнікаў суб'екта гаспадарання (п. 3.2 АПБ);

- дзверы эвакуацыйных выхадаў з навучальнага корпуса не абсталяваны замкамі, якія забяспечваюць магчымасць іх свабоднага адкрывання знутры без ключа (п.48 АПБ);

- агульнааб'ектная інструкцыя па пажарнай бяспецы не адпавядае патрабаванням прыкладання 1 пастановы МНС Рэспублікі Беларусь ад 21.12.2021 №82 «Аб забеспячэнні пажарнай бяспекі» (п. 3.2, п. 7 АПБ);

У ДУА «Каменскі дзіцячы сад-пачатковая школа Лепельскага раёна» маюцца наступныя парушэнні:

‑ не арганізавана падрыхтоўка па праграмах пажарна-тэхнічнага мінімуму работнікаў, адказных за пажарную бяспеку суб'екта гаспадарання, членаў пазаштатных пажарных фарміраванняў з ліку работнікаў суб'екта гаспадарання (п. 3.2 АПБ);

- дзверы эвакуацыйных выхадаў з першага паверха навучальнага корпуса не абсталяваны замкамі, якія забяспечваюць магчымасць іх свабоднага адкрывання знутры без ключа (п.48 АПБ);

- шляхі эвакуацыі і