Лепельскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях паведамляе, што работнікамі аддзела быў праведзены маніторынг ДУА «Сярэдняя школа №1 г. Лепеля» і ДУА «Сярэдняя школа №3 г. Лепеля». Пры правядзенні вышэйназванай працы ўстаноўлена, што пры наведванні ДУА «Сярэдняя школа №1 г. Лепеля», выяўлены наступныя парушэнні:

Лепельскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях паведамляе, што работнікамі аддзела быў праведзены маніторынг ДУА «Сярэдняя школа №1 г. Лепеля» і ДУА «Сярэдняя школа №3 г. Лепеля». Пры правядзенні вышэйназванай працы ўстаноўлена, што пры наведванні ДУА «Сярэдняя школа №1 г. Лепеля», выяўлены наступныя парушэнні:

- у старэйшым навучальным корпусе (у калідоры каля настаўніцкай) не спраўныя сродкі першаснага пажаратушэння (вогнетушыцель АП-4) (надломаны раструб)

- замок у дзвярах цэнтральнага ўваходу не забяспечвае магчымасць яго свабоднага адчынення знутры без ключа (у старэйшым і ў малодшым корпусах)

- не арганізавана падрыхтоўка па праграмах пажарна-тэхнічнага мінімуму работнікаў, адказных за пажарную бяспеку суб'екта гаспадарання, на якіх ускладзены абавязкі па правядзенні супрацьпажарнага інструктажу

Пры правядзенні вышэйназванай працы ўстаноўлена, што пры наведванні ДУА «Сярэдняя школа №3 г. Лепеля», выяўлены наступныя парушэнні:

- зменена напрамак адчынення дзвярэй на лесвічнай клетцы, размешчанай побач з памяшканнем актавай залы (дзверы адчыняюцца не па напрамку выхаду з будынка)

- у дзвярах эвакуацыйных выхадаў у будынку бібліятэкі вышыня парогаў перавышае 0,06 м

- адсутнічае 10% ад колькасці змантаваных запас пажарных апавяшчальнікаў на аб'екце.

Пры правядзенні маніторынгаў праведзены выступленні ў працоўных калектывах.

У ходзе правядзення маніторынгу ў будынках, дзе маецца сістэма пажарнай сігналізацыі сумесна з прадстаўнікамі УП «Полацкае прадпрыемства супрацьпажарных работ» РГАА «БДПА» была праведзена праверка на прадмет спраўнасці і працаздольнасці сістэмы. У ходзе праведзенай працы парушэнняў не выяўлена.

З работнікамі ўстаноў праведзена адпрацоўка плана эвакуацыі на выпадак узнікнення пажару або іншай надзвычайнай сітуацыі, а таксама інструктажы па выкананні правіл пажарнай бяспекі.