Інспекцыяй нагляду і прафілактыкі Лепельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праведзены маніторынгі ліцэнзіята УП «Віцебскае ППР» РГАА «БДПА», якое ажыццяўляе тэхнічнае абслугоўванне сістэмы пажарнай сігналізацыі на аб'ектах: ДУА «Гімназія імя І.М. Ерашова г. Лепеля» і ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Лепеля».

У ходзе праведзенай работы на аб'екце ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Лепеля» парушэнняў выяўлена не было. Аднак на аб'екце «Гімназія імя І.М. Ерашова г. Лепеля» меліся парушэнні ТКП 316-2011 «Сістэма тэхнічнага абслугоўвання і рамонту АУП, сістэм процідымнай абароны, пажарнай сігналізацыі, сістэм апавяшчэння аб пажары і кіравання эвакуацыяй. Арганізацыя і парадак правядзення работ», а менавіта: не падтрымліваецца сістэма ў працаздольным і спраўным стане (пры праверцы працаздольнасці сістэмы на 1, 2, 3 паверсе не працуюць светлавое табло «ВЫХАД»).

Маніторынг паказаў, што абслугоўваючая арганізацыя на не належным узроўні праводзіць абслугоўванне аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі на аб'екце «Гімназія імя І.М. Ерашова г. Лепеля». Па выніках праведзенага маніторынгу кіраўніку УП «Віцебскае ППР» РГАА «БДПА» уручаны рэкамендацыі аб ліквідацыі выяўленых парушэнняў.

МНС нагадвае, што ў адпаведнасці з арт. 20 Закона РБ «Аб пажарнай бяспецы» кіраўнікі арганізацый павінны забяспечваць пажарную бяспеку і супрацьпажарны рэжым у адпаведных арганізацыях.