Сектарам нагляду і прафілактыкі Лепельскага РАНС праводзіўся маніторынг будынка і памяшканняў крамы «Лепелька» філіяла "Лепельскі МКК" ААТ "Віцебскі мясакамбінат".
Пры правядзенні вышэйназванай працы ўстаноўлена, што пры наведванні будынка крамы, выяўлены наступныя парушэнні:
- не забяспечана працаздольнасць і спраўнасць сістэмы аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі (няспраўны штэф № 6 сістэмы) ;
- не забяспечана працаздольнасць і спраўнасць сістэмы аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі (адсутнічае 10 % ад колькасці змантаваных запасаў пажарных апавяшчальнікаў на аб'екце).
У ходзе правядзення маніторынгаў у будынках, дзе маецца сістэма пажарнай сігналізацыі сумесна з прадстаўнікамі УП "Віцебскае прадпрыемства супрацьпажарных работ" РГАА «БДПА» была праведзена праверка на прадмет спраўнасці і працаздольнасці сістэмы.
МНС нагадвае, што ў адпаведнасці з арт. 20 Закона РБ «Аб пажарнай бяспецы» кіраўнікі арганізацый павінны забяспечваць пажарную бяспеку і супрацьпажарны рэжым у адпаведных арганізацыях.