У красавіку бягучага года работнікамі інспекцыі нагляду і прафілактыкі Лепельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праведзены маніторынг ДУА «Гімназія імя І.М. Ерашова г.Лепеля».
У красавіку бягучага года работнікамі інспекцыі нагляду і прафілактыкі Лепельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праведзены маніторынг ДУА «Гімназія імя І.М. Ерашова г.Лепеля».
Пры правядзенні маніторынгу меліся наступныя парушэнні агульных патрабаванняў пажарнай бяспекі да ўтрымання і эксплуатацыі капітальных будынкаў (будынкаў, збудаванняў), ізаляваных памяшканняў і іншых аб'ектаў, якія належаць суб'ектам гаспадаркі: сістэма аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі знаходзіцца ў няспраўным і непрацаздольным стане, будынак не забяспечаны спраўнымі пярвічнымі сродкамі пажаратушэння, не на ўсіх шляхах эвакуацыі забяспечана магчымасць свабоднага адкрыцця замкаў (запораў) знешніх эвакуацыйных дзвярэй, знутры без ключа.
Па выніках маніторынгу кіраўніку былі ўручаны рэкамендацыі па ліквідацыі парушэнняў.
МНС напамінае, што ў адпаведнасці з арт. 20 Закона РБ «Аб пажарнай бяспецы» кіраўнікі арганізацый павінны забяспечваць пажарную бяспеку і супрацьпажарны рэжым у адпаведных арганізацыях.