У красавіку бягучага года работнікамі інспекцыі нагляду і прафілактыкі Лепельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праведзены маніторынг ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Лепеля».
У красавіку бягучага года работнікамі інспекцыі нагляду і прафілактыкі Лепельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праведзены маніторынг ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Лепеля».
У выніку абследавання ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Лепеля» былі выяўлены парушэнні агульных патрабаванняў пажарнай бяспекі да ўтрымання і эксплуатацыі капітальных будынкаў (будынкаў, збудаванняў), ізаляваных памяшканняў і іншых аб'ектаў, якія належаць суб'ектам гаспадарання: сістэма аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі ў старэйшым навучальным будынку знаходзіцца ў няспраўным і непрацаздольным стане, у будынку малодшых класаў дзверы эвакуацыйнага выхаду і дзверы, якія вядуць на лесвічную клетку, выкананы адчыняльнымі не па напрамку выхаду з будынка, у малодшым корпусе дэмантаваны марш лесвічнай клеткі, які вядзе з другога паверха на першы.
Па выніках маніторынгу кіраўніку былі ўручаны рэкамендацыі па ўстараненні парушэнняў.
МНС напамінае, што ў адпаведнасці з арт. 20 Закона РБ «Аб пажарнай бяспецы» кіраўнікі арганізацый павінны забяспечваць пажарную бяспеку і супрацьпажарны рэжым у адпаведных арганізацыях.