Старшыня Лепельскай раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Наталля Мончык наведала збожжасушыльны комплекс КУПСХП "Лепельскае". Пытанні бяспекі працы на жніве знаходзяцца на пастаянным кантролі.

— Наша агульная задача — зрабіць усё, каб жніво прайшло не толькі ў аптымальныя тэрміны, але і без вытворчага траўматызму. Менавіта таму мы працягваем маніторынгі ўмоў працы ў сельскагаспадарчых арганізацыях. Акрамя таго, неабходна адзначыць, што Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі запусціла гарачую лінію, каб кожны работнік мог аператыўна атрымаць дапамогу ці паведаміць аб сітуацыі, якая ўзнікла, — адзначыла Наталля Эрыкасаўна