Сектарам нагляду і прафілактыкі Лепельскага РАНС у ліпені праводзіўся маніторынг УА «Лепельскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж».

Сектарам нагляду і прафілактыкі Лепельскага РАНС у ліпені праводзіўся маніторынг УА «Лепельскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж».

У ходзе праведзенага маніторынгу ўстаноўлена, што ва УА «Лепельскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж» не ў поўнай меры выконваюцца патрабаванні па забеспячэнні бяспечнай эвакуацыі пры пажары, агульныя патрабаванні па забеспячэнні пажарнай бяспекі на аб'екце.

З работнікамі праведзена адпрацоўка плана эвакуацыі на выпадак узнікнення пажару або іншай надзвычайнай сітуацыі, а таксама інструктажы па выкананні правілаў пажарнай бяспекі.

МНС напамінае, што ў адпаведнасці з арт. 20 Закона РБ «Аб пажарнай бяспецы» кіраўнікі арганізацый павінны забяспечваць пажарную бяспеку і супрацьпажарны рэжым у адпаведных арганізацыях.