Сектарам нагляду і прафілактыкі Лепельскага РАНС праводзіўся маніторынг будынкаў і памяшканняў УА «Лепельскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж».
Сектарам нагляду і прафілактыкі Лепельскага РАНС праводзіўся маніторынг будынкаў і памяшканняў УА «Лепельскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж».
Па выніках правядзення маніторынгаў выяўлены парушэнні патрабаванняў пажарнай бяспекі, якія не ствараюць пагрозу нацыянальнай бяспецы, прычынення шкоды жыццю і здароўю насельніцтва, навакольнаму асяроддзю, а менавіта: «Агульных патрабаванняў пажарнай бяспекі да зместу і эксплуатацыі капітальных будынкаў (будынкаў, збудаванняў), ізаляваных памяшканняў і іншых аб'ектаў, якія належаць суб'ектам гаспадарання», зацверджаных Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 7 ад 23.11.2017 года (далей – АПБ); пастановы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь ад 21.12.2021 № 82 «Аб забеспячэнні пажарнай бяспекі» (далей – Пастанова МНС №82):
УА «Лепельскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж»
‑ не арганізавана падрыхтоўка па праграмах пажарна-тэхнічнага мінімуму работнікаў, адказных за пажарную бяспеку суб'екта гаспадарання (яго структурных падраздзяленняў), членаў пазаштатных пажарных фарміраванняў з ліку работнікаў суб'екта гаспадарання (п. 3.2 АПБ, п. 15 «Інструкцыі аб парадку падрыхтоўкі работнікаў па пытаннях пажарнай бяспекі і праверкі іх ведаў у гэтай сферы», зацверджанай пастановай МНС №82);
- дзверы эвакуацыйных выхадаў на першым, другім паверсе навучальнага корпуса №2, будынка сталові, актавай залы навучальнага корпуса №1, будынка інтэрната, будынка майстэрняў, не ў поўным аб'ёме абсталяваны замкамі, якія забяспечваюць магчымасць іх свабоднага адкрывання знутры без ключа (п.48 АПБ);
- акт выпрабаванняў пажарных кран не адпавядае патрабаванням дадатку 6 да інструкцыі аб парадку праверкі стану вонкавага і ўнутранага супрацьпажарнага водазабеспячэння, зацверджанай пастановай МНС №82 (п. 57 АПБ; п. 12 інструкцыі аб парадку праверкі стану вонкавага і ўнутранага супрацьпажарнага водазабеспячэння, зацверджанай пастановай МНС №82).
- не распрацавана агульнааб'ектная інструкцыя па пажарнай бяспецы ў адпаведнасці з патрабаваннямі дадатку 1 пастановы МНС Рэспублікі Беларусь ад 21.12.2021 №82 (п. 3.2, п. 7 АПБ);
- не праведзены супрацьпажарныя інструктажы з работнікамі ўстановы ў адпаведнасці з п. 5