Лепельскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях паведамляе, што ў красавіку работнікамі аддзела былі праведзены маніторынгі: ДУА «Баброўская пачатковая школа Лепельскага раёна», ДУА «Лепельскі раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр», ДПУ «Бярэзінскі біясферны запаведнік».
Пры правядзенні вышэйназванай работы ўстаноўлена, што пры наведванні будынкаў і збудаванняў выяўлены наступныя парушэнні:
ДПУ «Бярэзінскі біясферны запаведнік»:
ГК «Плаўна»:
эвакуацыйная дзверы ў будынку лазні не абсталявана замком, які забяспечвае магчымасць яе свабоднага адкрывання знутры без ключа;
- у будынку лазні не забяспечана пастаянная гатоўнасць да прымянення сродкаў проціпажарнай абароны (месцы размяшчэння вогнетушыцеляў не пазначаны ўказальнікамі ў адпаведнасці з патрабаваннямі ГОСТ 12.4.026-2015);
- у будынку лазні не забяспечана працаздольнасць і спраўнасць сродкаў проціпажарнай абароны (не спраўны прыёмна-кантрольны пажарны прыбор сістэмы пажарнай сігналізацыі).
Кацельня сушыльнага комплексу:
- не забяспечана працаздольнасць і спраўнасць сродкаў проціпажарнай абароны (не спраўная аўтаматычная пажарная сігналізацыя).
Прычынамі і ўмовамі, якія спрыяюць здзяйсненню названых парушэнняў, з'явілася недастатковае веданне службовымі асобамі патрабаванняў нарматыўных прававых актаў у галіне забеспячэння пажарнай бяспекі.
У ДУА «Баброўская пачатковая школа Лепельскага раёна» і ДУА «Лепельскі раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр» парушэнняў патрабаванняў пажарнай бяспекі не выяўлена.
У будынках, дзе маецца сістэма пажарнай сігналізацыі сумесна з прадстаўнікамі абслугоўваючых арганізацый была праведзена праверка на прадмет спраўнасці і працаздольнасці сістэм. У ходзе праведзенай работы парушэнняў не выяўлена, за выключэннем вышэйназваных аб'ектаў.
МНС нагадвае, што ў адпаведнасці з арт. 20 Закона РБ «Аб пажарнай бяспецы» кіраўнікі арганізацый павінны забяспечваць пажарную бяспеку і проціпажарны рэжым у адпаведных арганізацыях.