Лепельскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях паведамляе, што работнікамі аддзела былі праведзены маніторынгі ДУА «Дзіцячы сад №3 г. Лепеля», ДУА «Дзіцячы сад №4 г. Лепеля», а таксама ДУА «Дзіцячы сад №5 г. Лепеля».

Пры правядзенні вышэйназванай працы ўстаноўлена, што пры наведванні ДУА «Дзіцячы сад №3 г. Лепеля», ДУА «Дзіцячы сад №4 г. Лепеля», а таксама ДУА «Дзіцячы сад №5 г. Лепеля» выяўлены наступныя парушэнні:

 ДУА «Дзіцячы сад №3 г. Лепеля», г. Лепель, вул. Савецкая, 77

  не арганізавана падрыхтоўка па праграмах пажарна-тэхнічнага мінімуму работнікаў, адказных за пажарную бяспеку суб'екта гаспадарання, членаў пазаштатных пажарных фарміраванняў з ліку работнікаў суб'екта гаспадарання

-агульнааб'ектавая інструкцыя па пажарнай бяспецы не адпавядае патрабаванням дадатку 1 пастановы МНС Рэспублікі Беларусь ад 21.12.2021 №82 «Аб забеспячэнні пажарнай бяспекі»

- адсутнічае 10 % запас пажарных апавяшчальнікаў на аб'екце 

ДУА «Дзіцячы сад №4 г. Лепеля», г. Лепель, вул. Калініна, 73

- замкі ў дзвярах эвакуацыйных выхадаў не ў поўным аб'ёме забяспечваюць магчымасць іх свабоднага адкрывання знутры без ключа

ДУА «Дзіцячы сад №5 г. Лепеля», г. Лепель, вул. Зялёная, 4.

  не арганізавана падрыхтоўка па праграмах пажарна-тэхнічнага мінімуму работнікаў, адказных за пажарную бяспеку суб'екта гаспадарання, членаў пазаштатных пажарных фарміраванняў з ліку работнікаў суб'екта гаспадарання

-агульнааб'ектавая інструкцыя па пажарнай бяспецы не адпавядае патрабаванням дадатку 1 пастановы МНС Рэспублікі Беларусь ад 21.12.2021 №82 «Аб забеспячэнні пажарнай бяспекі»

          - адсутнічае 10 % запас пажарных апавяшчальнікаў на аб'екце

-на першым паверсе будынка адсутнічае план эвакуацыі людзей пры пажары, зацверджаны кіраўніком суб'екта гаспадарання па форме, якая вызначаецца Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях