Лепельскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях паведамляе, што ў верасні работнікамі аддзела быў праведзены маніторынг ДУА «Дамжэрыцкая базавая школа Лепельскага раёна», ДУА «Полсвіжская базавая школа імя М.М. Тамашэвіча Лепельскага раёна», ДУА «Заслонаўская сярэдняя школа Лепельскага раёна», ДУА «Стайская сярэдняя школа Лепельскага раёна».

Пры правядзенні вышэйназванай работы ўстаноўлена, што пры наведванні будынкаў і збудаванняў вышэйназваных устаноў выяўлены наступныя парушэнні:

ДУА «Дамжэрыцкая базавая школа Лепельскага раёна»:

- адсутнічаюць дзверы, якія аддзяляюць лесвічную клетку і калідоры (п.9 ПТБ; п. 7.2.9 СН 2.02.03-2019);

- адсутнічае 10 % запас пажарных апавяшчальнікаў на аб'екце (п. 3.9 ПТБ; п. 8.3.11 ТКП 316-2011).

 

ДУА «Полсвіжская базавая школа імя М.М. Тамашэвіча Лепельскага раёна» 

- дзверы эвакуацыйнага выхаду са сталоўвай не абсталяваны замком, які забяспечвае магчымасць іх свабоднага адчынення знутры без ключа (п.48 ПТБ);

- адсутнічае 10 % запас пажарных апавяшчальнікаў на аб'екце (п. 3.9 ПТБ; п. 8.3.11 ТКП 316-2011).

 

                       Па выніках праведзенага маніторынгу ДУА «Заслонаўская сярэдняя школа Лепельскага раёна», ДУА «Стайская сярэдняя школа Лепельскага раёна» парушэнняў патрабаванняў пажарнай бяспекі не выяўлена.

 

У будынках, дзе маецца сістэма пажарнай сігналізацыі, сумесна з прадстаўнікамі абслугоўваючых арганізацый была праведзена праверка на прадмет спраўнасці і працаздольнасці сістэм. У ходзе праведзенай работы парушэнняў не выяўлена.

З работнікамі ўстаноў праведзена адпрацоўка планаў эвакуацыі на выпадак узнікнення пажару або іншай надзвычайнай сітуацыі, а таксама інструктажы па выкананні правіл пажарнай бяспекі.

МНС нагадвае, што ў адпаведнасці з арт. 20 Закона РБ «Аб пажарнай бяспецы» кіраўнікі арганізацый павінны забяспечваць пажарную бяспеку і супрацьпажарны рэжым у адпаведных арганізацыях.